і сказаў ім: што вы параіце мне адказваць народу гэтаму, які гаварыў мне і сказаў: паслабі ярмо, якое наклаў на нас бацька твой?
2 ЛЕТАПІСАЎ 10:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў ім: што вы параіце мне адказваць народу гэтаму, які казаў мне так: паслабі ярмо, якое наклаў на нас бацька твой? Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў ім: «Што вы парадзіце, [якое] слова сказаць народу гэтаму, які прамовіў да мяне, кажучы: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое налажыў на нас бацька твой”?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ён ім: «Што вам здаецца або што маем адказаць народу гэтаму, які сказаў мне: “Палегчы ярмо, якое ўсклаў на нас бацька твой”»? |
і сказаў ім: што вы параіце мне адказваць народу гэтаму, які гаварыў мне і сказаў: паслабі ярмо, якое наклаў на нас бацька твой?
І казалі яму маладыя людзі, якія вырасьлі разам зь ім, і сказалі: бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо, а ты паслабі нам, - так скажы ім: мезенец мой таўсьцейшы за сьцёгны бацькі майго.
І раіўся цар Раваам са старэйшынамі, якія стаялі перад тварам Саламона, бацькі ягонага, пры жыцьці ягоным, і казаў: як вы параіце адказваць народу гэтаму?
Але ён адкінуў параду старэйшын, якую яны давалі яму, і пачаў раіцца зь людзьмі маладымі, якія вырасьлі разам зь ім, якія стаялі перад тварам ягоным;