1 ЦАРСТВАЎ 17:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сталі Філістымляне на гары з аднаго боку, і Ізраільцяне на гары з другога боку, а паміж імі была даліна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а Ізраільцяне — на схіле гары з другога боку, і разьдзяляла іх лагчына. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а ізраэльцы — на схіле гары з другога боку; і раздзяляла іх даліна. |
А Саўл і Ізраільцяне сабраліся і разьмясьціліся табарам у даліне дуба і падрыхтаваліся да вайны супроць Філістымлянаў.
І выступіў з табара Філістымскага аднаборац, імем Галіяф, з Гэта; ростам ён - шэсьць локцяў зь пядзяю.