І сказаў Самуіл Ясэю: ці ўсе дзеці тут? І адказаў Ясэй: ёсьць яшчэ маладзейшы; ён пасьвіць авечкі. І сказаў Самуіл Ясэю: пашлі і вазьмі яго, бо мы ня сядзем абедаць, пакуль ня прыйдзе ён сюды.
1 ЦАРСТВАЎ 17:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а Давід вярнуўся ад Саўла, каб пасьвіць авечкі бацькі свайго ў Віфляеме. Біблія (пераклад А.Бокуна) Давід прыходзіў да Саўла і адыходзіў, каб пасьвіць авечак бацькі свайго ў Бэтлееме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давід прыходзіў да Саўла і адыходзіў, каб пасвіць статак бацькі свайго ў Бэтлехэме. |
І сказаў Самуіл Ясэю: ці ўсе дзеці тут? І адказаў Ясэй: ёсьць яшчэ маладзейшы; ён пасьвіць авечкі. І сказаў Самуіл Ясэю: пашлі і вазьмі яго, бо мы ня сядзем абедаць, пакуль ня прыйдзе ён сюды.
І сказаў Саўл Давіду: раб твой пасьвіў авечкі ў бацькі свайго, і калі, бывала, прыходзіў леў або мядзьведзь і задзіраў авечку ў статку,