і дзяўчына, якой я скажу: нахілі збанок твой, я нап'юся; і яна скажа: пі, я і вярблюдам тваім дам піць, - вось тая, якую Ты назначыў рабу Твайму Ісааку; і з гэтага даведаюся я, што Ты чыніш мілату гаспадару майму.
1 ЦАРСТВАЎ 14:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі так скажуць: «падымемся да нас», дык мы ўзыдзем, бо Гасподзь аддаў іх у рукі нашыя; і гэта будзе знакам нам. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі яны скажуць: “Хадзіце да нас”, мы пойдзем, бо выдаў іх ГОСПАД у рукі нашыя. Гэта будзе нам знакам». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а калі яны скажуць: “Хадзіце да нас”, — то пойдзем, бо выдаў іх Госпад у нашы рукі; гэта будзе нам знакам». |
і дзяўчына, якой я скажу: нахілі збанок твой, я нап'юся; і яна скажа: пі, я і вярблюдам тваім дам піць, - вось тая, якую Ты назначыў рабу Твайму Ісааку; і з гэтага даведаюся я, што Ты чыніш мілату гаспадару майму.
І сказаў Ісая: вось табе азнака ад Госпада, што выканае Гасподзь слова, якое Ён мовіў: ці наперад прайсьці ценю на дзесяць прыступак ці вярнуцца на дзесяць прыступак?
І сказаў: Я буду з табою, і вось табе азнака, што Я паслаў цябе: калі ты выведзеш народ зь Егіпта, вы ўчыніце служэньне Богу на гэтай гары.
і пачуеш, што гавораць, і тады ўмацуюцца рукі твае, і пойдзеш у табар. І сышоў ён і Фура, слуга ягоны, да самых узброеных, якія былі ў табары.
калі яны так скажуць нам: «спынецеся, пакуль мы пойдзем да вас», дык мы спынімся на сваіх месцах і ня ўзыдзем да іх;