1 ЛЕТАПІСАЎ 7:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго. |
Мяжа сыноў Яфрэмавых паводле родаў іхніх была: з усходу мяжою надзелу іхняга быў Атарот-Адар да Бэт-Арона верхняга;
ад Яноха, сыходзячы да Атарота і Наарата, прымыкае да Ерыхона і даходзіць да Ярдана;
ад Тапуаха ідзе мяжа да мора, да патока Каны, і канчаецца морам. Вось надзел племю сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх.
І гарады аддзелены сынам Яфрэмавым у надзеле сыноў Манасііных, усе гарады зь сёламі іх.