Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца.
1 ЛЕТАПІСАЎ 7:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада. |
Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца.
І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу.
Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, - імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.
І прыйшлі дочкі Салпаада, сына Хэфэра, сына Галаадавага, сына Махіравага, сына Манасіінага з пакаленьня Манасіі, сына Язэпавага, і вось імёны дочак ягоных: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца:
а палавіна Галаада і Астарот і Эдрэя, царскія гарады Ога Васанскага, сынам Махіра, сына Манасіінага, палавіне сыноў Махіравых, паводле родаў іхніх.
Ад Яфрэма прыйшлі тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Веньямін, сярод народа твайго; ад Махіра ішлі правадыры, і ад Завулона тыя, што валодалі трысьцінай пісцовай.