1 ЛЕТАПІСАЎ 26:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім. Біблія (пераклад А.Бокуна) У [сыноў] Хеўрона Ерыя — галава [сыноў] Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі і знайшлі сярод іх [людзей] магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а над Гебранітамі кіраўніком быў Ерыя па іх родах і пакаленнях. На саракавы год царавання Давіда шукалі іх і знайшлі паміж іх людзей мужных у Язэры ў Галаадзе, |
Часу валадараньня Давіда над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў і трыццаць тры гады цараваў у Ерусаліме.
Часу цараваньня яго над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады.
Таму і я буду плакаць па лазе Сэвамскай плачам Язэра, аблівацьму цябе сьлязьмі маімі, Эсэвоне і Элеале; бо ў час збору вінаграду твайго і ў час жніва твайго няма болей шумнай радасьці.
мяжою іхняй быў Язэр і ўсе гарады Галаадскія, і палавіна зямлі сыноў Амонавых да Араэра, што перад Раваю,