1 ЛЕТАПІСАЎ 26:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсё, што пасьвяціў Самуэль відушчы, і Саўл, сын Кіша, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаў, сын Цэруі — усё пасьвечана [было] ў рукі Шэляміта і братоў ягоных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў. |
З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.
і чарцёж усяго, што было ў яго на душы двароў дома Гасподняга і ўсіх пакояў вакол, скарбніц дома Божага і скарбніц рэчаў прысьвечаных,
Калі Саўл убачыў Давіда, які выходзіў супроць Філістымляніна, дык сказаў Авэніру, начальніку войска: Авэнір, чый сын гэты хлопец? Авэнір адказаў: хай жыве душа твая, цару; я ня ведаю.
Раней у Ізраіля, калі хто-небудзь ішоў пытацца Бога, казалі так: хадзем да празарліўца. Бо той, каго называюць сёньня прарокам, раней называўся празарліўцам.