Праз год, у той час, калі выходзяць цары ў паходы, Давід паслаў Ёава і слуг сваіх зь ім і ўсіх Ізраільцянаў; і яны разьбілі Аманіцянаў і аблажылі Раву; а Давід заставаўся ў Ерусаліме.
1 ЛЕТАПІСАЎ 20:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праз год, у час, калі цары выходзяць на вайну, вывеў Ёаў войска і пачаў пустошыць зямлю Аманіцянаў, і прыйшоў і аблажыў Раву. А Давід заставаўся ў Ерусаліме. Ёаў, заваяваўшы Раву, разбурыў яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася праз год, у часе выхаду валадароў [на вайну], вывеў Ёаў войска вялікае, і спустошыў зямлю сыноў Амона, і прыйшоў, і аблёг Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме. І здабыў Ёаў Раббу, і зруйнаваў яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Здарылася ж праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што і Ёаб павёў сілу вайсковую і спустошыў зямлю аманіцян; і далей пайшоў, і асадзіў Рабу. Давід у той час заставаўся ў Ерузаліме, калі Ёаб узяў Рабу і зруйнаваў яе. |
Праз год, у той час, калі выходзяць цары ў паходы, Давід паслаў Ёава і слуг сваіх зь ім і ўсіх Ізраільцянаў; і яны разьбілі Аманіцянаў і аблажылі Раву; а Давід заставаўся ў Ерусаліме.
Калі Давід прыйшоў у Маханаім, дык Сові, сын Нааса, з Равы Аманіцкай, і Махір, сын Амііла, з Ладавара, і Вэрзэлій Галаадыцянін з Рагліма,
І падышоў прарок да цара Ізраільскага і сказаў яму: ідзі, умацуйся, і ведай і глядзі, што табе рабіць, бо праз два гады цар Сірыйскі зноў пойдзе супроць цябе.
Калі ўбачылі слугі Адраазара, што яны пабітыя Ізраільцянамі, заключылі з Давідам мір і падпарадкаваліся яму. І не хацелі Сірыйцы дапамагаць больш Аманіцянам.
Вось, Я стварыў каваля, які разьдзімае жар у агні і робіць прыладу для сваёй працы, - і Я ствараю згубцу на вынішчэньне.
І сказаў я: ці надоўга, Госпадзе? Ён сказаў: пакуль не апусьцеюць гарады, і не застануцца без жыхароў, і дамы бязь людзей, і пакуль зямля гэтая зусім не запусьцеецца.
Уяві сабе дарогу, па якой меч ішоў бы ў Раву сыноў Амонавых і ў Юдэю, ва ўмацаваны Ерусалім,
Я зраблю Раву стойлам вярблюдам, і сыноў Амонавых - пастухамі авечак, і ўведаеце, што Я - Гасподзь.
І запалю агонь у сьценах Равы, - і зжарэ харомы яе сярод крыку ў дзень бітвы, зь віхураю ў дзень буры.
бо толькі Ог, цар Васанскі, заставаўся з Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак жалезны, і цяпер у Раве, у сыноў Амонавых: даўжыня яго дзевяць локцяў, а шырыня яго чатыры локці, локцяў мужчынскіх.