І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму.
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня мужчына створаны жанчыне, а жанчына мужчыне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ня муж створаны праз жонку, але жонка праз мужа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не мужчына створаны для жанчыны, але жанчына для мужчыны. |
І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму.
І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго.
І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека.