1 КАРЫНФЯНАЎ 10:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі я з удзячнасьцю ем, дык навошта мяне дакараць за тое, за што я дзякую? Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі я ў ласцы атрымліваю, навошта блюзьніць на мяне за тое, за што я дзякую? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі я прымаю што з падзякаю, то чаму мяне ліхасловяць за тое, за што я дзякую? |
Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу.
Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе?