ЭСТЭР 4:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Мардахэй у адказ Эстэры: ня думай, што ты адна выратуешся ў доме царскім з усіх Юдэяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Мардэхай, каб адказалі Эстэр: «Ня думай у душы тваёй, што ты [адна] з усіх Юдэяў уцячэш у доме валадарскім [ад загубы]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) зноў загадаў Эстэр, кажучы: «Не думай, што гэтым толькі жыццё сваё вызваліш, што знаходзішся ў доме цара, адна з усіх юдэяў. |
Калі ты прамаўчыш у гэты час, дык свабода і збавеньне прыйдзе Юдэям зь іншай мясьціны, а ты і дом бацькі твайго загінеце. І хто ведае, ці не дзеля такога часу ты і дасягнула годнасьці царскай?
Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а хто ненавідзіць душу сваю ў сьвеце гэтым, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
бо ён за справу Хрыстовую хадзіў каля сьмерці, ставіў жыцьцё пад пагрозу, каб дапоўніць недахоп вашых паслугаў мне.
Падумайце пра Таго, Хто перацерпеў такі над Сабою глум ад грэшнікаў, каб вам не зьнемагчы і не паслабіцца душамі вашымі.