СУДЗЬДЗЯЎ 6:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бог так і зрабіў у тую ноч: толькі на воўне было суха, а на ўсёй зямлі была раса. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў гэта Бог уначы, і толькі воўна засталася сухой, а ўся зямля была роснай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўчыніў Бог ноччу тое, што ён прасіў: толькі сама воўна засталася сухой, а па ўсёй зямлі была раса. |
І сказаў Гедэор Богу: ня гневайся на мяне, калі яшчэ раз скажу і яшчэ толькі адзін раз учыню выпрабаваньне над воўнаю: хай будзе суха на адной толькі воўне, а на ўсёй зямлі хай будзе раса.
Ераваал, ён жа Гедэон, і ўвесь народ, які быў зь ім, усталі раніцай і разьмясьціліся табарам каля крыніцы Харода; а Мадыямскі табар быў ад яго на поўнач каля пагорка Марэ ў даліне.