СУДЗЬДЗЯЎ 3:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так упакорыліся ў той дзень Маавіцяне Ізраілю, і было спакойна ў зямлі восемдзесят гадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўпакораныя былі ў той дзень Мааўляне рукою Ізраіля, і восемдзясят гадоў зямля жыла спакойна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўпакораныя былі ў той дзень маабцы ізраэльцамі, і восемдзесят гадоў зямля жыла спакойна. |
І пабілі ў той час Маавіцянаў каля дзесяці тысяч чалавек, усіх здаровых і дужых, і ніхто ня ўцёк.
Пасьля Аода быў Самэгар, сын Анатаў, які шэсьцьсот чалавек Філістымлянаў пабіў валовым ражном; ён таксама ўратаваў Ізраіля.
Так няхай прападуць усе ворагі Твае, Госпадзе! а хто любіць Яго, няхай будзе, як сонца, што ўзыходзіць у поўнай моцы сваёй! - І сьцішылася зямля на сорак гадоў.
Імя таго чалавека Элімэлэх, імя жонкі ягонай Наэмінь, а імя двух сыноў ягоных Махлон і Хілеон; яны былі Эфрафяне зь Віфляема Юдэйскага. І прыйшлі яны на палі Маавіцкія і засталіся там.