І сказалі жыхары Юдэі: за што вы выйшлі супраць нас? Яны сказалі: мы прыйшлі зьвязаць Самсона, каб зрабіць зь ім так, як ён зрабіў з намі.
СУДЗЬДЗЯЎ 15:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшлі Філістымляне, і атабарыліся ў Юдэі, і працягнуліся да Лэхі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі Філістынцы ў зямлю Юды, і разлажыліся там табарам, і да Лехі даходзілі войскі іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшлі філістынцы ў зямлю Юды і сталі лагерам, і да Лехі даходзілі іх войскі. |
І сказалі жыхары Юдэі: за што вы выйшлі супраць нас? Яны сказалі: мы прыйшлі зьвязаць Самсона, каб зрабіць зь ім так, як ён зрабіў з намі.
Калі ён падышоў да Лэхі, Філістымляне з крыкамі сустрэлі яго. І сышоў на Яго Дух Гасподні, і вяроўкі, што былі на руках ягоных, зрабіліся, як перагарэлы лён, і ўпалі повязі з рук ягоных.
І адчыніў Бог яміну ў Лэсе, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і вярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; таму і названа месца гэтае: «крыніца таго, хто заклікае», якая ў Лэсе да сёньня.