СУДЗЬДЗЯЎ 13:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маной памаліўся Госпаду і сказаў: Госпадзе! няхай прыйдзе зноў да нас чалавек Божы, якога пасылаў Ты, і навучыць нас, што нам рабіць зь дзіцём, якое мае нарадзіцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І маліўся Маноах да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, няхай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык маліўся Маноах Госпаду і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, хай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца». |
Ён, у страху і жудасьці, сказаў: Госпадзе! што загадаеш мне рабіць? І Гасподзь сказаў яму: устань ды ідзі ў горад; і сказана будзе табе, што табе трэба рабіць.
Маной устаў і пайшоў з жонкаю сваёю, і прыйшоў да таго чалавека і сказаў яму: ці той ты чалавек, які гаварыў з гэтаю жанчынаю? Анёл сказаў: я.
І зьявіўся анёл Гасподні жонцы і сказаў ёй: вось, ты няплодная і ня родзіш; але зачнеш і народзіш сына;
Жонка прыйшла і сказала мужу свайму: чалавек Божы прыходзіў да мяне, у якога выгляд, як у анёла Божага, вельмі пачцівы; я ня спыталася ў яго, адкуль ён, і ён не сказаў мне імя свайго;
ён сказаў мне: «вось, ты зачнеш і народзіш сына; дык ня пі віна і сікеру і ня еж нічога нячыстага, бо дзіця ад самага чэрава да сьмерці сваёй будзе назарэй Божы».
І пачуў Бог голас Маноя, і анёл Божы зноў прыйшоў да жонкі, калі яна была ў полі, і Маноя, мужа яе, ня было зь ёю.