Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 13:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

хай ня есць нічога, што родзіць вінаградная лаза; хай ня п'е віна і сікеру і ня есьць нічога нячыстага і пільнуецца ўсяго, што я загадаў ёй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай ня есьць нічога, што з вінаграду паходзіць, няхай ня п’е ані віна, ані сікеры, няхай нічога ня есьць нячыстага, але няхай тое, што я загадаў, выконвае».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

хай не есць нічога, што з вінаграду паходзіць, хай не п’е ані віна, ані сікеры, хай нічога не есць нячыстага, і хай тое, што я загадаў, выконвае».

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 13:14
10 Крыжаваныя спасылкі  

Але яны сказалі: «мы віна ня п'ём, бо Ёнадаў, сын Рэхаваў, бацька наш, даў нам запаведзь, сказаўшы: ня пеце віна ні вы, ні дзеці вашы давеку;


абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі мужчына альбо жанчына рашыцца даць заруку назарэйства, каб прысьвяціць сябе ў назарэі Госпаду,


праз усе дні назарэйства свайго не павінен ён есьці нічога, што вырабляецца зь вінаграду, ад зерня да скуркі.


вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.


Вы сябры Мае, калі выконваеце тое, што Я наказваю вам;


Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце.


Усё, што я наказваю вам, старайцеся выконваць; не дадавай да таго і не адымай ад таго.


Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем.


але глядзі, ня пі віна і сікеру і ня еж нічога нячыстага;


ён сказаў мне: «вось, ты зачнеш і народзіш сына; дык ня пі віна і сікеру і ня еж нічога нячыстага, бо дзіця ад самага чэрава да сьмерці сваёй будзе назарэй Божы».