ПСАЛТЫР 22:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах - яны супакойваюць мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Ты — Сьвяты, Ты сядзіш па-над хвалою Ізраіля! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ж Ты — святы, Ты жывеш у славе Ізраэля. |
І сказаў: ад сёньня імя тваё будзе ня Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш.
і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада, - і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака,
І ўбачылі Ізраільцяне руку вялікую, якую прасьцёр Гасподзь над Егіпцянамі, і спалохаўся народ Госпада і паверыў Госпаду і Майсею, рабу Ягонаму.