Данесьлі Давіду і сказалі: і Ахітатэл у ліку змоўшчыкаў з Авэсаломам. І сказаў Давід: Госпадзе! разбуры раду Ахітатэлаву.
НЭЭМІІ 4:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачулі няпрыяцелі нашыя, што нам вядомыя намеры іхнія, тады разбурыў Бог намысел іхні; і ўсе мы вярнуліся да сьцяны, кожны да свае працы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі пачулі ворагі нашыя, што [гэта] нам вядома, Бог зьнішчыў намер іхні, і мы вярнуліся ўсе да муру, кожны да працы сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталася ж, калі нашы ворагі пачулі, што нам вядомы намер іх, тады Бог перашкодзіў задуме іх, і мы ўсе вярнуліся да мура, кожны да свайго занятку. |
Данесьлі Давіду і сказалі: і Ахітатэл у ліку змоўшчыкаў з Авэсаломам. І сказаў Давід: Госпадзе! разбуры раду Ахітатэлаву.
І сказаў Авэсалом і ўвесь Ізраіль: парада Хусія Архіцяніна лепшая за параду Ахітафэлаву. Так Гасподзь судзіў разбурыць найлепшую параду Ахітафэла, каб навесьці Госпаду бяду на Авэсалома.
З таго дня палавіна маладых людзей у мяне займалася працаю, а другая палавіна іх трымала дзіды, шчыты і лукі і латы; і начальнікі былі за ўсім домам Юдавым.
Які робіць нікчэмнымі азнакі ілжэпрарокаў і выкрывае вар'яцтва чарадзеяў, мудрацоў праганяе назад, і веды іх робіць глупствам,
Намышляйце намыслы, але яны задарэмняцца; кажэце слова, але яно ня спраўдзіцца: бо з намі Бог!
Падобна на тое, як калі б хто, ідучы ў дарогу і пакідаючы дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.
і рупліва дбаць пра тое, каб жыць ціхмяна, рабіць сваю справу і працаваць сваімі рукамі, як мы наказвалі вам;