І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу.
МАРКА 8:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І мелі яны некалькі рыбаў. І, дабраславіўшы іх, сказаў раздаць і тыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мелі крыху рыб. І іх дабраславіў, і загадаў, каб таксама падалі людзям. |
І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу.
Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям.
Што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў сваім воку не адчуваеш?