ЛЯВІТ 27:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі захоча выкупіць поле той, хто прысьвяціў яго, дык няхай ён дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і яно застанецца за ім; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі той, хто пасьвяціў поле, хоча выкупіць яго, няхай дадасьць пятую частку вышэй ацэнкі тваёй, і будзе яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі той, хто ахвяраваў зямлю, захоча выкупіць яе, то дадасць пятую частку грошай ацанення і будзе мець яе. |
Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;
а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй;
а калі ён ня выкупіць поля, і будзе прададзена поле іншаму чалавеку, дык ужо нельга выкупіць: