ЛУКАША 9:46 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшло ім на думку: хто б зь іх быў большы? Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшла ж ім думка, хто з іх быў бы большы? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З’явілася ж у іх думка, хто з іх большы. |
Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў.
нічога не рабеце зь перакорлівасьці альбо дзеля марнае славы, а ў пакорлівай мудрасьці ўважайце адно аднаго вышэй за сябе.