Мы сказалі гаспадару нашаму, што ў нас ёсьць бацька састарэлы, і малодшы сын у яго, сын старасьці, брат якога памёр, а ён застаўся адзін ад маці сваёй, і бацька любіць яго.
ЛУКАША 9:38 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Раптам нехта зь людзей усклікнуў: Настаўнік! малю Цябе зірнуць на сына майго, ён адзін у мяне: Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось нейкі чалавек з натоўпу крыкнуў, кажучы: «Настаўнік! Малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён адзінародны ў мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, адзін чалавек з натоўпу закрычаў, кажучы: «Настаўнік, малю Цябе, глянь на майго сына, бо ён у мяне адзін. |
Мы сказалі гаспадару нашаму, што ў нас ёсьць бацька састарэлы, і малодшы сын у яго, сын старасьці, брат якога памёр, а ён застаўся адзін ад маці сваёй, і бацька любіць яго.
А на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліма вылью дух мілаты і замілаваньня, і яны паглядзяць на Яго, Якога пранізалі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзінародным сыне, і смуткаваць, як смуткуюць па першынцы.
І вось, жанчына Хананэянка, выйшаўшы з тых мясьцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў, дачку маю цяжка мучыць дэман.
Калі ж Ён наблізіўся да гарадзкое брамы, тут выносілі памерлага, адзінага сына ў маці, а яна была ўдава; і шмат людзей ішло зь ёю з горада.
яго вярэдзіць дух, і ён раптам ускрыквае, і курчыць яго, так што пускае пену; і ледзьве адступае ад яго, змучыўшы яго;
Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў зь Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і ацаліць сына ягонага, які быў пры сьмерці.