І ўзяў начальнік целаахоўцаў Сэраю першасьвятара і Цэфанію, сьвятара другога, і трох, якія стаялі на варце каля парога.
ЗАХАРЫІ 6:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі ў тых, што прыйшлі з палону, у Хэлдая, у Товія і ў Едая, і ідзі ў той самы дзень, пайдзі ў дом Ісаі, сына Сафаніевага, куды яны прыйшлі з Вавілона, Біблія (пераклад А.Бокуна) “Вазьмі [дары] ў тых, [якія прыйшлі], у Хэлдая, і ў Товіі, і ў Едаі, якія прыйшлі з Бабілону, і прыйдзеш у той самы дзень, і пойдзеш у дом Ёшыі, сына Сафоніі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вазьмі ад тых, якія з палону: ад Галдая, і ад Тобіі, і ад Ядаі дары, і пайдзі ў той дзень, і пайдзі ў дом Осіі, сына Сафоніі, якія прыбылі з Бабілона. |
І ўзяў начальнік целаахоўцаў Сэраю першасьвятара і Цэфанію, сьвятара другога, і трох, якія стаялі на варце каля парога.
і прадставяць усіх братоў вашых ад усіх народаў у дарунак Госпаду на конях і калясьніцах, і на насілках і на мулах і на борздых вярблюдах, - на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа Гасподзь, - падобна на тое, як сыны Ізраілевыя прыносяць дарунак у дом Госпада ў чыстай пасудзіне.
і сказаў Ерамія прарок: хай будзе так, як учыніць гэта Гасподзь! хай спраўдзіць Гасподзь словы твае, якія ты сказаў пра вяртаньне з Вавілона посуду дома Гасподняга і ўсіх палонных на месца гэта!