ЗАХАРЫІ 5:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, кавалак сьвінца падняўся, і там сядзела адна жанчына пасярэдзіне эфы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось накрыўка з волава паднялася, і вось, жанчына нейкая сядзіць у сярэдзіне эфы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, паднялася свінцовая накрыўка, і вось, у сярэдзіне эфы сядзіць жанчына. |
Прароцтва пра Маава. - Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны!
і ладзіце паміж дзьвюма сьценамі сховішча на воды старое сажалкі. А на Таго, Хто гэта робіць, не пазіраеце, і не глядзіце на Таго, Хто здаўна вызначыў гэта.
І адказваў муж, які стаяў паміж міртамі, і сказаў: гэта тыя, якіх Гасподзь паслаў абысьці зямлю.
Калі ж я сказаў: што гэта? Ён адказваў: гэта выходзіць эфа, і сказаў: гэта - вобраз іх па ўсёй зямлі.
І сказаў ён: гэтая жанчына - сама бязбожнасьць, і кінуў яе ўсярэдзіну эфы, а на адтуліну яе кінуў сьвінцовы кавалак