Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
ЕРАМІІ 43:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а Варух, сын Нірыін, падбухторвае цябе супроць нас, каб перадаць нас у рукі Халдэям, каб яны забілі нас, альбо завялі нас палоннымі ў Вавілон». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Барух, сын Нэрыі, намовіў цябе супраць нас, каб выдаць нас у рукі Халдэйцаў, каб забіць нас або выгнаць нас у Бабілон». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Барух, сын Нэрыі, падгаворвае цябе супраць нас, каб выдаць нас у рукі халдэяў, каб яны павялі ў Бабілон». |
Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
і аддаў гэты купчы запіс Варуху, сыну Нірыі, сына Маасэі, на вачах у Анамэіла, сына дзядзькі майго, і на вачах у сьведак, якія падпісалі купчы запіс, на вачах ва ўсіх Юдэяў, якія сядзелі ў двары варты;
І прачытаў Варух напісаныя ў скрутку словы Ераміі ў доме Гасподнім, у пакоі Гемарыі, сына Сафанавага, пісца, на верхнім двары, каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга, у вушы ўсяму народу.
І загадаў цар Ерамэілу, сыну цароваму, і Сэраію, сыну Азрыілаваму, і Сэлэмію, сыну Аўдыілаваму, узяць Варуха пісца і Ерамію прарока. Але Гасподзь схаваў іх.
І паклікаў Ерамія Варуха, сына Нірыі, і напісаў Варух у кніжны скрутак з вуснаў Ераміі ўсе словы Госпада, якія Ён казаў яму.
Тады князі сказалі цару: «хай будзе гэты чалавек аддадзены сьмерці, бо ён аслабляе рукі воінам, якія застаюцца ў гэтым горадзе, і рукі ўсяму народу, кажучы ім такія словы; бо гэты чалавек не дабрадзенства зычыць народу гэтаму, а бедства»,
ад Халдэяў, бо яны баяліся іх, бо Ісмаіл, сын Натаніі, забіў Гадолію, сына Ахікамавага, якога цар Вавілонскі паставіў начальнікам над краінаю.
мужоў і жонак і дзяцей, і дачок цара і ўсіх тых, каго Навузардан, начальнік целаахоўцаў, пакінуў з Гадоліем, сынам Ахікамавым, сына Сафанавага, і Ерамію прарока, і Варуха, сына Нірыінага;
Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо так рабілі зь ілжывымі прарокамі бацькі іхнія.