Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 32:43 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І будуць купляць палі ў зямлі гэтай, пра якую вы кажаце: «гэта - пустыня, бязь людзей і бяз быдла; яна аддадзена ў рукі Халдэям»;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І будуць набываць палі ў зямлі гэтай, пра якую вы кажаце: "Гэта пустэча, без чалавека і бяз быдла, і яна аддадзена ў рукі Халдэйцаў".

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І будуць набываць палі ў гэтай зямлі, пра якую вы кажаце, што яна апусцела, бо не засталося людзей і жывёлы, і аддадзена яна ў рукі халдэяў.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 32:43
7 Крыжаваныя спасылкі  

Бо так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: дамы і палі і вінаграднікі будуць зноў купляцца ў зямлі гэтай.


А Ты, Госпадзе Божа, сказаў мне: «купі сабе поле за срэбра і запрасі сьведкаў, тым часам як горад аддаецца ў рукі Халдэям».


І аднак жа сёньня так кажа Гасподзь, Бог Ізраілеў, пра гэты горад, пра які вы кажаце: «ён аддаецца ў рукі цару Вавілонскаму мечам і голадам і пошасьцю з паморкам», -


Так кажа Гасподзь: на гэтым месцы, пра якое вы кажаце: «яно пустое, бязь людзей і бяз быдла», - у гарадах Юдэйскіх і на вуліцах Ерусаліма, якія пустыя бязь людзей, без жыхароў, бяз быдла,


Так кажа Гасподзь Саваоф: на гэтым месцы, якое пустое - бязь людзей, бяз быдла - і ва ўсіх гарадах яго зноў будуць жытлішчы пастухоў, якія будуць пасьвіць статкі.


тады яны будуць жыць на ёй ў бясьпецы і пабудуюць дамы, і насадзяць вінаграднікі і жыцьмуць у бясьпецы, бо Я ўчыню суд над усімі зласьліўцамі іхнімі і вакол іх, і ўведаюць, што Я - Гасподзь Бог іхні.