Як заходзіла сонца, моцны сон апанаваў Абрама; і вось, апанаваў яго жах і змрок вялікі.
ЕЗЭКІІЛЯ 7:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады яны апярэжуцца вярэтаю, і ахопіць іх трымценьне: і ва ўсіх на тварах будзе сорам, і ва ўсіх на галовах плешына. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падпярэжуцца яны зрэбніцай, і апануе іх страх, і на ўсіх абліччах [будзе] сорам, і на ўсіх галовах іхніх — лысіна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І апрануцца ў рыззё, і апануе іх страх; і на ўсіх тварах з’явіцца сорам, і на ўсіх галовах іх — лысіна. |
Як заходзіла сонца, моцны сон апанаваў Абрама; і вось, апанаваў яго жах і змрок вялікі.
Мы ляжым у сораме сваім, і сорам наш пакрывае нас, бо мы грашылі перад Госпадам Богам нашым, - мы і бацькі нашыя, з маладосьці нашай і да гэтага дня, - і ня слухаліся голасу Госпада Бога нашага.
у кожнага галава голая і ў кожнага барада ўкарочаная; ва ўсіх на руках драпіны і на сьцёгнах вярэта.
Дачка народу майго! аперажы сябе вярэтаю і пасып сябе попелам; смуткуй, як бы па сьмерці адзінага сына, - горка плач; бо зьнянацку прыйдзе на нас загубца.
і астрыгуць па табе валасы нагола і апяражуцца вярэтамі і заплачуць па табе ад душэўнай скрухі горкім плачам;
Аперажэцеся вярэтаю і плачце, сьвятары! галасеце, служкі алтара! увайдзеце, начуйце ў вярэтах, службіты Бога майго! бо ня стала ў доме Бога вашага хлебнага прынашэньня і паліваньня.
і абярну сьвяткаваньні вашыя ў бедаваньні і ўсе песьні вашы - у плач, і ўскладу на ўсе сьцёгны вярэту і плешыну на кожную галаву; і ўчыню ў краіне плач, як па адзіным сыне, і канец яе будзе - як горкі дзень.