І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.
ЕЗЭКІІЛЯ 44:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. Біблія (пераклад А.Бокуна) І завярнуў мяне на шлях зьнешняй брамы [месца] сьвятога, скіраванай на ўсход, і яна была замкнёная. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І завёў мяне да знешняй часткі свяцілішча, скіраванай на ўсход, і была яна замкнутай; |
І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.
І стаў Ёсафат на сходзе Юдэяў і Ерусалімлянаў у доме Гасподнім, перад новым дваром,
І зрабіў сьвятарскі двор і вялікі двор і дзьверы ў двор, і вяроўкі іх абклаў медзьдзю.
І прывёў ён мяне на зьнешні двор, і вось там - пакоі і каменны памост вакол двара; трыццаць пакояў на тым памосьце.
Потым пайшоў да брамы, тварам на ўсход, і падняўся па прыступках яе і знайшоў меры ў адным парозе брамы адну трысьціну шырыні і ў другім парозе адну трысьціну шырыні.
Калі ўвойдуць туды сьвятары, дык яны не павінны выходзіць з гэтага сьвятога месца на зьнешні двор, пакуль не пакінуць там вопраткі сваёй, у якой служылі, бо яна сьвяшчэнная; яны павінны апрануцца ў іншае адзеньне, і тады выходзіць да людзей.
Так кажа Гасподзь Бог: брама ўнутранага двара, якая выходзіць на ўсход, павінна быць замкнутая шэсьць дзён, а ў суботні дзень яна павінна быць адчыненая і ў дзень маладзіка павінна быць адчыненая.
А калі князь, у меру дбаньня свайго, захоча прынесьці цэласпаленьне альбо падзякавальную ахвяру Госпаду, дык павінен адчыніць яму ўсходнюю браму, і ён учыніць сваё цэласпаленьне і сваю падзякавальную ахвяру гэтак сама, як учыніў у суботні дзень, і пасьля гэтага ён выйдзе, і пасьля выхаду яго брама зачыніцца.