І павёў мяне на поўдзень, і вось там - брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх - пяцьдзясят локцяў, а шырыня - дваццаць пяць локцяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І тры вартоўні ейныя з аднаго боку і тры вартоўні з другога боку; і філяры ейныя, і прысенкі ейныя былі паводле памераў першай брамы, пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і мелі яе пакоі тры локці з аднаго боку і тры — з другога; і яе вушакі, і яе прысенкі былі адпаведныя памеру першай брамы: пяцьдзесят локцяў — яе даўжыні і дваццаць пяць локцяў — яе шырыні. |
І павёў мяне на поўдзень, і вось там - брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру.
І бакавыя пакоі іх і слупы іх былі вакол; даўжыня на пяцьдзясят локцяў, і шырыня - дваццаць пяць локцяў.
Бабінцы ў іх былі на зьнешні двор, і пальмы на слупах іх з таго і другога боку; пад'ём да іх, на восем прыступак.