Прайшло каля трох месяцаў, і сказалі Юду, кажучы: Тамар, нявестка твая, далася ў распусту, і вось, яна цяжарная ад распусты. Юда сказаў: выведзіце яе, і хай яна будзе спалена.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і памножыла блудадзействы твае ў зямлі Ханаанскай да Халдэі, але і там не задаволілася. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты памножыла распусту тваю з купецкім краем Халдэйцаў, але таксама не насыцілася. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І павялічыла ты распуснасць сваю аж да купецкага краю халдэяў, і гэтым не задаволілася. |
Прайшло каля трох месяцаў, і сказалі Юду, кажучы: Тамар, нявестка твая, далася ў распусту, і вось, яна цяжарная ад распусты. Юда сказаў: выведзіце яе, і хай яна будзе спалена.
Але яны не паслухаліся; і зьвёў іх Манасія да таго, што яны рабілі горш за тыя народы, якія вынішчыў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых.
Кажуць: калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыдзе ад яго і зробіцца жонкаю другога мужа, дык ці можа яна вярнуцца да яго? Ці не апаганілася б гэтым краіна тая? А ты з многімі палюбоўнікамі блудадзейнічала, - і аднак жа вярніся да Мяне, кажа Гасподзь.
І блудадзеяла ты з сынамі Асура - і не насыцілася, блудадзеяла зь імі, але тым не задаволілася;
Як стомлена павінна быць сэрца тваё, кажа Гасподзь Бог, калі ты ўсё гэта рабіла, бы неакілзаная блудадзейка!