І дакаралі людзі Майсея, і казалі: дайце нам вады піць. І сказаў ім Майсей: што вы дакараеце мяне? што спакушаеце Госпада?
ДРУГІ ЗАКОН 9:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў Тавэры, у Масе і ў Кіброт-Гатааве вы дражнілі Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў Табэры, і ў Масе, і ў Кіброт-Гаттаве вы спакушалі ГОСПАДА. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў Табэры, і ў Масе, і ў Кіброт-Гатаве яшчэ раздражнялі вы Госпада. |
І дакаралі людзі Майсея, і казалі: дайце нам вады піць. І сказаў ім Майсей: што вы дакараеце мяне? што спакушаеце Госпада?
І даў мясьціне той назву: Маса і Мэрыва, з прычыны дакараньня сыноў Ізраілевых, і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: ці ёсьць Гасподзь сярод нас, ці няма?
І сказаў Майсей Аарону: вазьмі кадзіла і пакладзі ў яго агню з ахвярніка і ўсып дымленьня, і нясі хутчэй да супольства і заступіся за іх, бо выйшаў гнеў ад Госпада, пачалася пагібель.
І пра Лявія сказаў: тумім Твой і урым Твой на сьвятым мужу Тваім, якога Ты ўдасьведчыў у Масе, зь якім ты спрачаўся каля водаў Мэрывы,