бо ты прасіў у Госпада, Бога твайго, каля Харыва ў дзень сходу, кажучы: хай не пачую больш голасу Госпада, Бога майго, і агню гэтага вялікага хай не пабачу болей, каб мне не памерці.
ДРУГІ ЗАКОН 5:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі вы пачулі голас зь сярэдзіны мораку, і гара гарэла агнём, дык вы падышлі да мяне, усе правадыры плямёнаў вашых і старэйшыны вашыя, Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, калі пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе галовы каленаў вашых і старшыні, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы, вось, як пачулі голас пасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, прыступілі да мяне ўсе князі пакаленняў і старэйшыя векам, |
бо ты прасіў у Госпада, Бога твайго, каля Харыва ў дзень сходу, кажучы: хай не пачую больш голасу Госпада, Бога майго, і агню гэтага вялікага хай не пабачу болей, каб мне не памерці.
Словы гэтыя сказаў Гасподзь усяму сходу вашаму на гары зь сярэдзіны агню, воблака і мораку громазычна, і больш не гаварыў, а напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх мне.
і сказалі: вось, паказаў нам Гасподзь, Бог наш, славу Сваю і веліч Сваю, і голас Ягоны чулі мы зь сярэдзіны агню; сёньня бачылі мы, што Бог гаворыць з чалавекам, і той застаецца жывы;
Я павярнуўся і пайшоў з гары, а гара гарэла агнём; дзьве скрыжалі запавета былі ў абедзьвюх руках у мяне;