ДРУГІ ЗАКОН 22:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) маці пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе было добра, і каб падоўжыліся дні твае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб добра было табе і каб доўгімі былі дні [твае]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маці пусці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе добра было і каб доўгімі былі дні твае. |
Калі будзеш будаваць новы дом, дык зрабі парэнчы каля даху твайго, каб не навесьці табе крыві на дом твой, калі хто-небудзь упадзе зь яго.
і шануй пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе, і каб ты многа часу быў на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе назаўсёды.
хадзеце тым шляхам, якім загадаў вам Гасподзь, Бог ваш, каб вы былі жывыя, і добра было вам, і пражылі багата часу на той зямлі, якую атрымаеце ў валоданьне.