І будзе там вялікая дарога, і шлях па ёй назавецца шляхам сьвятым; нячысты ня будзе хадзіць па ім; але ён будзе ім адным. Хто пойдзе гэтым шляхам, нават і нявопытныя, не заблудзяцца.
ДРУГІ ЗАКОН 19:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) пракладзі сабе дарогу і падзялі на тры часткі ўсю замлю тваю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку; яны будуць служыць сховішчам кожнаму забойцу. Біблія (пераклад А.Бокуна) і падрыхтуй шлях, і падзялі на тры [часткі] абшар зямлі тваёй, якую дае табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой, і кожны забойца знойдзе там прыбежышча. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прыгатуй дарогу старанна; і падзялі на тры роўныя часткі ўсю зямлю сваю, каб хтосьці з блізкіх, які стаў выгнаннікам праз забойства, меў куды адысці. |
І будзе там вялікая дарога, і шлях па ёй назавецца шляхам сьвятым; нячысты ня будзе хадзіць па ім; але ён будзе ім адным. Хто пойдзе гэтым шляхам, нават і нявопытныя, не заблудзяцца.
І сказаў: падымайце, падымайце, раўняйце дарогу, прымайце перашкоды са шляху народа Майго.
Праходзьце, праходзьце ў браму, рыхтуйце дарогу народу! Раўняйце, раўняйце дарогу, прымайце каменьне, падымайце сьцяг народам!
тады выдзелі сабе тры гарады сярод зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне;
І вось які забойца можа ўцякаць туды і заставацца жывым: хто забэе блізкага свайго без намыслу, ня быўшы ворагам яму ўчора і заўчора;
Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, і авалодаеш ёю і аселішся на ёй,
І Гасподзь угневаўся на мяне за вас і прысягнуў, што я не перайду за Ярдан і не ўвайду ў тую добрую зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў надзел;