ДЗЕІ 22:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэта, сотнік падышоў і данёс тысячніку, кажучы: глядзі, што ты хочаш рабіць? гэты чалавек - рымскі грамадзянін. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуўшы ж гэта, сотнік, пайшоўшы, паведаміў тысячніку, кажучы: «Глядзі, што ты маеш рабіць. Бо гэты чалавек — Рымлянін». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і паведаміў яму, кажучы: «Глядзі, што ты думаеш рабіць? Гэты ж чалавек – рымлянін». |
Але калі расьцягнулі яго рэмнямі, Павал сказаў сотніку: хіба вам дазволена бічаваць рымскага грамадзяніна, ды і бяз суду?
Тады тысячнік, падышоўшы да яго, сказаў: скажы мне, ты рымскі грамадзянін? Ён сказаў: так.
Тады адразу адступіліся ад яго тыя, што хацелі яго катаваць; а тысячнік, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін, перапалохаўся, што зьвязаў яго.
гэтага чалавека Юдэі схапілі і гатовыя былі забіць; я, прыйшоўшы з воінамі, адабраў яго, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін;