Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДЗЕІ 19:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тым часам адны крычалі адно, а другія другое; бо сход быў бязладны, і большая частка людзей ня ведала, дзеля чаго сабраліся.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык кожны крычаў нешта сваё, бо збор быў узрушаны, і большасьць ня ведала, дзеля чаго сабраліся.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І адны крычалі адно, а іншыя – другое, бо сабранне было бурлівае, і многія не ведалі, з якой нагоды сышліся.

Глядзіце раздзел



ДЗЕІ 19:32
6 Крыжаваныя спасылкі  

І ўвесь горад напоўніўся смутай; схапіўшы Македонцаў Гаія і Арыстарха, спадарожнікаў Паўлавых, яны аднадушна памкнуліся на відовішча.


таксама і некаторыя Асійскія начальнікі, якія былі сябрамі ягонымі, паслалі да яго прасіць - не паказвацца на відовішчы.


бо нам ёсьць небясьпека, - за тое, што сталася сёньня, нам паставяць у віну смуту, бо няма аніякае прычыны, якою мы маглі б апраўдаць такую зборню. Сказаўшы гэта, ён распусьціў сход.


А людзі адны крычалі адное, а другія другое; ён жа, ня могучы з прычыны ўзрушэньня даведацца нічога пэўнага, загадаў весьці яго ў крэпасьць.