Бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў пра дамы горада гэтага і пра дамы цароў Юдэйскіх, якія разбураюцца дзеля завалаў і дзеля бітваў
ДАНІІЛА 11:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйдзе цар паўночны, насыпле вал і авалодае ўмацаваным горадам, і ня ўстояць мышцы поўдня, ні адборнае войска яго; і ня хопіць сілы супроцьстаяць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйдзе валадар з поўначы, і насыпле вал, і здабудзе горад умацаваны, і рамёны поўдня не ўстаяць, народ выборны ягоны і ён ня будуць мець сілы, каб устаяць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цар поўначы падыдзе, і насыпле вал, і здабудзе вельмі ўмацаваны горад, і рукі поўдня не вытрымаюць, і народ яго выбраны не будзе мець сілы супрацівіцца. |
Бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў пра дамы горада гэтага і пра дамы цароў Юдэйскіх, якія разбураюцца дзеля завалаў і дзеля бітваў
Падымайцеся на сьцены яго і разбурайце, але не да канца: зьнішчыце зубцы іх, бо яны не Гасподнія;
І было, у дзявяты год яго кіраваньня, у дзясятым месяцы, у дзясяты дзень месяца, прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, сам і ўсё войска ягонае, да Ерусаліма і аблеглі яго і зрабілі вакол яго насыпы.
Бо так кажа Гасподзь Саваоф: сячэце дрэвы і рабеце насып супроць Ерусаліма: гэты горад павінен быць пакараны; у ім усялякі прыгнёт.
Зь вялікаю сілаю і шматлікім народам фараон нічога ня зробіць дзеля яго ў гэтай вайне, калі будзе насыпаны вал і пабудаваны будуць абложныя вежы на пагібель многіх душаў.
і наладзь аблогу супроць яго і зрабі ўмацаваньне супроць яго, і насып вал вакол яго і разьмясьці табар супроць яго, і расстаў вакол супроць яго сьценабітныя машыны;
У тыя часы многія паўстануць супроць паўднёвага цара, і мяцежнікі з сыноў твайго народу падымуцца, каб спраўдзілася ўява, і загінуць.
Але празь некалькі гадоў яны паяднаюцца, і дачка паўднёвага цара прыйдзе да цара паўночнага, каб устанавіць правільныя стасункі паміж імі; але яна ня ўтрымае сілы ў руках сваіх, ня ўстоіць і род яе, а здраджаны будуць як яна, так і тыя, што ішлі разам зь ёю, і народжаныя ёю, і што памагалі ёй у тыя часіны.
І бачыў я, як ён, дабегшы да барана, раз'ятрыўся на яго і ўдарыў барана і зламаў яму рогі; і ня стала сілы ў барана ўстояць супроць яго, і той паваліў яго на зямлю і патаптаў яго, і ня было нікога, хто мог бы адратаваць барана ад яго.