ГАБРЭЯЎ 11:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вераю справіў ён пасху і праліцьцё крыві, каб вынішчальнік першынцаў не крануў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вераю ўчыніў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб не крануў іх той, які нішчыў першародных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праз веру справіў Пасху і апырскванне крывёй, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх. |
і да Заступніка новага запавета Ісуса, і да Крыві акрапленьня, якая гаворыць лепей, ніж Авелева.
бо і Майсей, прамовіўшы ўсе запаведзі паводле закона перад усім народам, узяў кроў цялят і казлоў з вадою і воўнай чырванёнаю і ісопам, і акрапіў як самую кнігу, так і ўвесь народ,
паводле веданьня Бога Айца, пры асьвячэньні ад Духа, на паслушэнства і акрапленьне Крывёю Ісуса Хрыста: мілата вам і мір хай памножацца!