А Майсей узяў і паставіў сабе намёт па-за табарам, здалёк ад табару, і назваў яго скініяй сходу; і кожны, хто шукаў Госпада, прыходзіў у скінію сходу, якая была па-за табарам.
ВЫХАД 33:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі Майсей выходзіў да скініі, увесь народ уставаў, і станавіўся кожны каля ўваходу ў свой намёт і глядзеў усьлед Майсею, пакуль ён не ўваходзіў у скінію. Біблія (пераклад А.Бокуна) I было, калі Майсей выходзіў да Намёту, уставаў увесь народ, і стаяў кожны каля ўваходу ў намёт свой, і глядзеў на Майсея, аж пакуль ён не ўваходзіў у Намёт. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі Майсей ішоў да палаткі, увесь народ уставаў і стаяў кожны ля ўваходу ў сваю палатку; і глядзелі яны ўслед Майсею, аж пакуль ён не ўваходзіў у палатку. |
А Майсей узяў і паставіў сабе намёт па-за табарам, здалёк ад табару, і назваў яго скініяй сходу; і кожны, хто шукаў Госпада, прыходзіў у скінію сходу, якая была па-за табарам.
А калі Майсей уваходзіў у скінію, тады апускаўся слуп хмарны і станавіўся каля ўваходу ў скінію, і гаварыў з Майсеем.
І адышлі яны з усіх бакоў ад жытлішча Карэя, Датана і Авірона; а Датан і Авірон выйшлі і стаялі каля дзьвярэй палатак сваіх з жонкамі сваімі і сынамі сваімі і з малымі дзецьмі сваімі.