Прайшла ў доме фараонавым чутка, што прыйшлі браты Язэпавы; і прыемна было фараону і рабам ягоным.
БЫЦЦЁ 45:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў фараон Язэпу: скажы братам тваім: вось, што зрабеце: наўючце быдла ваша і ступайце ў зямлю Ханаанскую; Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў фараон Язэпу: «Скажы братам сваім: “Зрабіце гэтак: абладуйце [збожжам] жывёлу сваю, і ідзіце, і прыйдзіце ў зямлю Ханаан, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ён Язэпу: «Загадай братам сваім, кажучы: “Наўючце жывёлу вашу і ідзіце ў зямлю Ханаан, |
Прайшла ў доме фараонавым чутка, што прыйшлі браты Язэпавы; і прыемна было фараону і рабам ягоным.
і вазьмеце бацьку вашага і прыйдзеце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Егіпецкай, і вы будзеце есьці тлушч зямлі.