і выбраў сабе Лот усё навакольле Ярданскае; і рушыў Лот на ўсход. І аддзяліліся яны адзін ад аднаго.
БЫЦЦЁ 36:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо маёмасьць іхняя была такая вялікая, што яны не маглі жыць разам, і зямля вандраваньня іхняга не ўмяшчала іх, ад мноства статкаў іхніх. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо была маёмасьць іхняя вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля вандраваньня іхняга насіць іх з прычыны статкаў іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў. |
і выбраў сабе Лот усё навакольле Ярданскае; і рушыў Лот на ўсход. І аддзяліліся яны адзін ад аднаго.
І не ўмяшчала іх зямля, каб жыць ім разам, бо маёмасьць іхняя была такая вялікая, што яны не маглі жыць разам.
і дам табе і нашчадкам тваім пасьля цябе зямлю, па якой ты вандруеш, усю зямлю Ханаанскую, у валоданьне вечнае; і буду ім Богам.
і хай дасьць табе дабраславеньне Абрагама, табе і нашчадкам тваім з табою, каб табе ўспадкаваць зямлю вандрваньня твайго, якую Бог даў Абрагаму!
бо староньнія мы прад Табою і прыхадні, як і ўсе бацькі нашыя, як цень дні нашыя на зямлі, і няма нічога моцнага.
Не запыняй, Госпадзе, шчадротаў Тваіх ад мяне; ласка Твая і праўда Твая хай няспынна ахоўваюць мяне,
і дамоў ня будуйце і насеньня ня сейце, і вінаграднікаў не разводзьце і ня майце іх, а жывеце ў вашых намётах ва ўсе дні жыцьця вашага, каб вам доўга пражыць на той зямлі, дзе вы вандруеце.
Вераю жыў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у намётах зь Ісаакам і Якавам, супольнымі спадкаемцамі таго самага абяцаньня;