Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 12:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І падаўся Абрам далей і пайшоў на поўдзень.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вандраваў Абрам далей, і павандраваў у Нэгеў.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І расцягнуў Абрам свой шлях ад прыпынку да прыпынку аж да Нагэба.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 12:9
10 Крыжаваныя спасылкі  

І падаўся Абрам зь Егіпта, сам і жонка ягоная, і ўсё, што ў яго было, і Лот зь ім, на поўдзень.


І прадоўжыў ён пераходы свае з поўдня да Вэтыля, да мясьціны, дзе раней быў намёт ягоны паміж Вэтылем і Гаем,


Абрагам падняўся адтуль на поўдзень і пасяліўся паміж Кадэсам і Сурам; і быў часова ў Герары.


калі Бог павёў мяне вандраваць з дому бацькі майго, дык я сказаў ёй: зрабі мне гэтую ласку, у якое ні прыйдзем мы месца, усюды кажы пры мне: гэта брат мой.


А Ісаак прыйшоў з Бэер-Лахай-Роі, бо жыў ён у зямлі паўдзённай.


Але неўзабаве забылі дзеі Ягоныя, не дачакаліся Ягонага пажаданьня:


Цяжар на жывёлах, якія ідуць на поўдзень, па зямлі прыгнёту і ўціску, адкуль выходзяць ільвіцы ды ільвы, асьпіды і лятучыя зьмеі; яны нясуць на хрыбтах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў скарбы свае народу, ад якога ня будзе ім карысьці.


Вось імёны мужоў, якіх пасылаў Майсей агледзець зямлю. І назваў Майсей Асію, сына Нававага, Ісусам.


павярнецеся, выпраўцеся ў дарогу і йдзеце на гару Амарэяў і да ўсіх суседзяў іхніх, на раўніну, на гару, на нізкія мясьціны і на паўднёвы край і да берагоў мора, у зямлю Ханаанскую і да Лівана, нават да ракі вялікай, ракі Еўфрата;