Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АДКРЫЦЦЁ 15:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і выйшлі з храма сем анёлаў, і мелі яны сем пошасьцяў, адзетыя ў чыстыя і сьветлыя ільняныя шаты і аперазаныя па грудзях залатымі паясамі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і выйшлі з бажніцы сем анёлаў, якія маюць сем плягаў, апранутыя ў ільняную вопратку, чыстую і сьветлую, і падперазаныя праз грудзі паясамі залатымі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і выйшлі са святымі сем анёлаў з сямю плягамі, апранутыя ў чыстае палатно ззяючае, і грудзі мелі падпяразаныя залатымі паясамі.

Глядзіце раздзел



АДКРЫЦЦЁ 15:6
9 Крыжаваныя спасылкі  

і ўзьвёў вочы свае і ўбачыў: вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, і сьцёгны яго перапяразаны золатам з Уфаза.


Калі ж яны зьнедаўмяваліся з гэтага, раптам паўсталі перад імі два мужы ў строях бліскучых.


і, пасярод сямі сьветачаў, падобнага на Сына Чалавечага, ахінутага ў падыр і на грудзях аперазанага залатым пасам:


І выйшаў другі анёл з храма і ўсклікнуў гучным голасам да таго, хто сядзеў на воблаку: пусьці серп твой і пажні; бо прыйшоў час жніва; бо жніво на зямлі дасьпела.


І другі анёл выйшаў з храма, які быў на небе, таксама з вострым сярпом.


І ўбачыў я іншую азнаку на небе, вялікую і дзівосную - сем анёлаў, якія мелі сем апошніх пошасьцяў, якімі завяршаўся гнеў Божы.


І дадзена было ёй апрануцца ў вісон чысты і сьветлы; а вісон ёсьць праведнасьць сьвятых.