Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводле спраў ягоных.
АДКРЫЦЦЁ 14:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той, хто сядзеў на воблаку, кінуў серп свой на зямлю, і зямля была выжата. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кінуў Той, Які сядзеў на воблаку, серп Свой на зямлю, і зямля была зжатая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Той, што сядзеў на воблаку, пусціў серп Свой на зямлю, і зжата была зямля. |
Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводле спраў ягоных.
І глянуў я, і вось сьветлае воблака, а на воблаку сядзіць падобны да Сына Чалавечага; на галаве ў Яго залаты вянок, і ў руцэ ў яго востры серп.
І выйшаў другі анёл з храма і ўсклікнуў гучным голасам да таго, хто сядзеў на воблаку: пусьці серп твой і пажні; бо прыйшоў час жніва; бо жніво на зямлі дасьпела.
І кінуў анёл серп свой на зямлю, і абрэзаў вінаград на зямлі, і кінуў у вялікую чавільню гневу Божага.