Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 9:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Ярам сказаў: «Запрагай [калясьніцу]!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі насустрач Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Ёрам: запрагай. І запрэглі калясьніцу ягоную. І выступіў Ёрам, цар Ізраільскі, і Ахозія, цар Юдэйскі, кожны на калясьніцы сваёй. І выступілі насустрач Іую, і сустрэліся зь ім на полі Навутэя Іэрэеліцяніна.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Ярам загадаў: «Запрагай калясніцу!» І запрэглі калясніцу яго, і Ярам, цар Ізраэля, і Ахазія, цар Юдэі, кожны ў сваёй калясніцы паехалі. І накіраваліся яны насустрач Егу, і напаткалі яго на полі Набота з Езрагэля.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 9:21
7 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ахаў: «Праз каго?» Той сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Праз юнакоў начальнікаў акругаў”». І ён сказаў: «Хто мае пачаць бой?» Той сказаў: «Ты».


І ад Бога было на загубу Ахазіі, што ён прыйшоў да Ярама. І, прыйшоўшы, ён выйшаў з Ярамам супраць Егу, сына Німшы, якога памазаў ГОСПАД на выгубленьне дому Ахава.


Запражы дрыгантаў у калясьніцу, жыхарка Ляхішу. Ты — пачатак грэху для дачкі Сыёну, бо ў цябе знойдзены правіны Ізраіля.


І паслаў Майсей з Кадэшу паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Я — брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія спаткалі нас.