І паклікалі яны валадара. І выйшлі да іх Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому [валадара], і Шэўна пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.
4 ЦАРСТВАЎ 18:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі Эліякім, сын Хількіі, і Шэўна, і Ёах Рабсаку: «Гавары, калі ласка, да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем мову гэтую, а не гавары да нас па-гебрайску, у вушы народу, які на мурах». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Эліякім, сын Хэлкіін, і Сэўна і Ёах Рабсаку: кажы рабам тваім па-Арамейску, бо мы разумеем, а не гавары з намі па-Юдэйску ў голас народу, які на сьцяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі Эліякім, сын Хэлькіі, і Собна, і Ёах Рабсаку: «Гавары, просім, да паслугачоў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем гэтую мову, і не гавары да нас па-гебрайску, каб чуў народ, які на муры». |
І паклікалі яны валадара. І выйшлі да іх Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому [валадара], і Шэўна пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.
Ці не бяз [волі] ГОСПАДА прыйшоў я на гэтае месца, каб яго спустошыць? ГОСПАД сказаў мне: “Ідзі ў зямлю гэтую і спустош яе”».
І адказаў ім Рабсак: «Ці ж [толькі] да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб я казаў словы гэтыя? Хіба не паслаў ён мяне да людзей, якія сядзяць на мурах і мусяць есьці лайно сваё і піць ваду ног сваіх з вамі?»
І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому [валадара], і Шэўна пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі ў разьдзёртых шатах, і паведамілі яму словы Рабсака.
І ў дні Артаксэркса напісалі Бішлам, Мітрэдат, Табээль і іншыя таварышы іхнія да Артаксэркса, валадара Пэрсаў. І ліст быў напісаны па-арамейску і перакладзены на мову арамейскую.
Так сказаў Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Ідзі, увайдзі да гэтага ўрадоўца, да Шэўны, які над домам [валадара], [і скажы]:
І гаварылі Халдэі валадару па-арамейску: «Валадару! Жыві на вякі! Раскажы сон слугам тваім, і яго значэньне мы патлумачым».