Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 13:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не адступіў ад усіх грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і хадзіў у іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і рабіў благое ў вачах Гасподніх; не адставаў ад усіх грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх, а хадзіў у іх.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада; не адступіў ад усіх грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль; хадзіў у іх.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 13:11
6 Крыжаваныя спасылкі  

Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і [не пакінуў] ён залатых быкоў, якія ў Бэтэлі і Дане.


У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў.


А іншыя дзеяньні Егааша і ўсё, што ён зрабіў, і муж­насьць ягоная, калі ён ваяваў супраць Амазіі, валадара Юды, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.


І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і не адварочваўся ад іх.


Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля, і хадзілі ў іх, і нават Астарта стаяла ў Самарыі.


Толькі да грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, ён прыляпіўся і не адступіў ад іх.