І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
3 ЦАРСТВАЎ 20:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вярнуліся тыя пасланцы, і сказалі: «Гэта кажа Бэн-Гадад. Вось, я паслаў да цябе, кажучы: "Срэбра тваё, і золата тваё, і жонак тваіх, і сыноў тваіх ты дасі мне". Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў прыйшлі паслы і сказалі: так кажа Вэнадад: я паслаў да цябе сказаць: срэбра тваё і золата тваё, і жонак тваіх і сыноў тваіх аддай мне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вярнуліся пасланцы, і сказалі: «Гэта кажа Бэнадад: “З-за таго, што паслаў я да цябе сказаць: срэбра тваё, і золата тваё, і жонак тваіх, і сыноў тваіх ты дасі мне, |
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я — твой, і ўсё маё — тваё».
Заўтра ў гэты час я прышлю слугаў маіх да цябе, і яны перашукаюць дом твой, і дамы слугаў тваіх, і ўсё, чаго зажадаюць вочы іхнія, возьмуць яны ў рукі свае і забяруць”».