І ў сёмы раз ён сказаў: «Вось, воблака малое, нібы далонь чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў [Ільля]: «Ідзі і скажы Ахаву: “Запрагай і ад’яжджай, каб не захапіў цябе дождж!”»
3 ЦАРСТВАЎ 20:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ахаў: «Праз каго?» Той сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Праз юнакоў начальнікаў акругаў”». І ён сказаў: «Хто мае пачаць бой?» Той сказаў: «Ты». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ахаў: праз каго? Ён сказаў: так кажа Гасподзь: праз слуг абласных начальнікаў. І сказаў Ахаў: хто пачне бітву? Ён сказаў: ты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спытаўся Ахаб: «Праз каго?» І той адказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “Праз паслугачоў кіраўнікоў правінцый”». І ён спытаў: «Хто мае пачаць бой?» І той адказаў: «Ты». |
І ў сёмы раз ён сказаў: «Вось, воблака малое, нібы далонь чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў [Ільля]: «Ідзі і скажы Ахаву: “Запрагай і ад’яжджай, каб не захапіў цябе дождж!”»
І вось, нейкі прарок наблізіўся да Ахава, валадара Ізраіля, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Ці ты бачыш гэты натоўп вялікі? Вось, Я сёньня аддам яго ў рукі твае, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД”».
І палічыў ён юнакоў начальнікаў акругаў, і было іх дзьвесьце трыццаць два. А пасьля палічыў увесь народ, усіх сыноў Ізраіля, і налічыў сем тысячаў.
І выйшлі найперш юнакі начальнікаў акругаў. І паслаў Бэн-Гадад, і паведамілі яму, кажучы: «Выйшлі людзі з Самарыі».
І перамог Давід Філістынца пушчалкай і камянём, і ўдарыў Філістынца, і забіў яго, і мяча не было ў руцэ Давіда.